Читать онлайн полностью бесплатно Ян Дамінік Кірэеў - Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў

Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў

Усе з нас былі, будуць ці ўжо ёсці – падлеткамі. Свет які вельмі рэзка прымушае цябе выйсці з дзіцячага трансу, прымушае абіраць, ісці, змагацца і проста жыць, натуральна атрымвае зваротную рэакцыю ў выглядзе моцнага ўсплёску пачуццяў і ад гэтага гарачых спроб перарабіць, скрытыкаваць і перавярнуць, здаецца як, няслушны свет.

© Ян Дамінік Кірэеў, 2023


ISBN 978-5-0059-8744-0

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Пажоўклае лісце, маўклівыя вуліцы і імгненнае адчуванне сабе ў патоку жыцця. Як я бачу свет? Праходзячы па вуліцы без музыкі ў вушах, напяваць сабе абрыўкі песень, якія памятаешь, і жадаць, каб хутчэй прыйшоў транспарт: зарыцца ў шумны натоўп з людзей навокал і людзей у экране. Рабіць цяжкія рэчы на аўтапілоце і знаходзіць сабе на паўдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нібы камень, спыняе рух і прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.

Я ўдзячны за ўсё, што ёсць. За две рукі і нагі, за ваду і за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?

Я не змагу зразумець іншага чалавека, магу толькі наблізіцца да гэтага. Дык ці трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору іншага і плачуць над сваім. Колькі размоў ідзе пра раку часа, каб на ранніцу разбегчыся, спужаўшыся зменаў. Колькі пацалункаў прывядуць да маўчання, у якім ніхто не хоча размаўляць. Колькі даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукі, ды колькі гісторыяў, якія рабілі так балюча, стануць крышталём у шафе?

Халоднае мора, што становіцца месцам высноў і дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка ў тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, ўсё роўна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовіць.

Менавіта ў такім патоке, як звычай, я пісаў і маляваў.

Гэтыя вершы я пісаў з 14 гадоў, таму, праходзячы праз старонкі, вы будзеце назіраць за сапраўдным юнацкім сэрцам. Шмат праз што праходзіць кожны з нас і б’ецца ў штодзённай бітве, аб якой нікому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалі вам аб тым, што такое зноў пачынаць сваё жыццё не ведаючы нічога і ствараць свой шлях самастойна і зноў вучыцца разумець свае пачуцці.

Асноўнымі крыніцамі, адштурховаючыся ад якіх, я пісаў, былі мае ўласныя перажыванні, буйныя падзеі і, вядома, дзяўчыны. Я спецыяльна не даю назву ніводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву і дапусціць яго менавіта ў той кут свайго сэрца, дзе ён мусіць быць.

Зборнік з’яўляецца кропкай у маім пераходзе з дзіця ў дзецюка. Я ўклаў душу і сэрца, каб максімальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напісання і даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуцці.

Вершы

Шукаў прыбытку для душы
Знайшоў паштоўку, на ёй бэзавыя сады
Стаіць графін, у ім да мяжы вады
Ідуць мінакі, на твары стомы сляды
Хавайся за млын, ці бяжы хто куды
Няма ля вады, на пляжы ні душы
Чакаю аўтобус, на ім я зьеду
Але хто куды, а я да партыйнага зьезду
І човень у восень —
Стане пральняй
І худы дым з вуснаў кінуты ім
Стане водарам вечнасці
А я прытуліўшы да крэпасці
З сківіцаў выкіну бязглуздыя недарэчнасьці
2022
Да болі знаёмае шчасце
Б«е ў грудзі ад бязлітасці лёса
Калі адгукнецца спадарыня восень
І нарэшце пакажа сапраўдны свой твар
Ён ня будзе марнаваць і хлусіць, калі сэрца на далоні
Гэты твар сапраўднай спадарыні восень
Ён знішчыць і ня будзе пытаць
Бо горкіх слёзаў заўсёды хапае на восень і да першага дня вясны
2021
Гора – наша крэда
Бо шчасце калі яго стае
Становіцца без гора сумна
Бо яно як малако матулі
У сэрца немаўля ільецца
З самага пачатку жыццёвага механізма
За не магчымасцью крычаць
Патрабуе шчасьця ў дзіцяці адабраць
Тады герой штодзённага раману
Паўзе ў выс, каб хутчэй зваліцца
Бо як сляпы, што жыцця сцяжыну абірае
Як хатні чалавек не разумее, што ён рае
Так немаўля з дарослым тварам
Ня ведае, што сам сабе ён забівае.
І я, з тым чалавекам, якога кожны дзень
у люстэрку сустракаю
Не маю права
Пазбавіць горад ад туману
Не дакрануцца, да самай высокай хвалі
І вышыню ў палёце не набраць
Каб самаго сабе мне пазбягаць
2022
Мае рукі пахнуць табой
Як набывае водар чабор
Я вазьму тваю руку
І мы збяжым у бор
Каб вынайсці сваю поле
Дзе з водараў
Толькі твае пахі і пахне чабор
2022
адчыненнае акенца і белая фіранка
горкая гарбата і амаль іспісанная чорная асатка
сапраўды больш прыемней адчуваць усю моц
але высокія пачуцці даюцца толькі на самам дне
пад час дня не хочацца працаваць
заўсёды раслабленны, зачыненныя вочы
адмысловае не разумення сябе
2022
Грукат ботаў
Ты побач
Горкі яблык
Але з табой салодкі
Чырвоныя вочы
З табой яны толькі палілі
Гарачыя пачуцці
З табой толькі грэюць
Халоднае надвор»е
З табой бялюткі снег
Лёс у грудзь б»е
З табой будзіць
Знаходзіць замок
Бачу ключ
Ты лагодна
Я не галіўся – я калюч
Ты здымаеш з мяне капялюш
Я магу быць сапраўдным і непрыгожым
А ты можаш смяяцца і трохі па вар’яцку на мяне глядзець
Блакіт страшнага мора
З табой гатовы патануць
Хутка спаць
А я не адчуваю пакут
2022
сам насам з сэрдцам на далоні
уваходжу ў выйсце
за жаданнем чагосці бясконца жаданага
і таго ж невымоўна пачуцця
я сыходжу на сустрэчу з сабой
і буду адказу чакаць на ліст
які не паслаў
2023
Халодны вецер
Стужка завівае
Сумны спеў
Але сэрца гарыць, а я паспеў
І стужка майго жыцця гарыць
Я нават падаць не рыхтуюсь
Бо палёт заўсёды важней
За падзенне долу з вышыні
У блакіту сінявы
Мора шторму надае
Я тану ў вачах тваіх
Бо ўжо не маю патрэбу ў сваіх
2022
Пачакаю я трошкі
Не забуду сабе
Так навошта з абрусу мне крошкі


Ваши рекомендации