Разам жывуць Іня і Яня.
Хто аб'яднае іх – гэта прызванне!
Так і шаруюць, так і скрыгочуць,
Іню і Яня з'яднаць не захочуць.
Жыў-быў сучасны такі чалавек,
Звалі дзівосным суседзі спрадвек.
Насіў капялюш і шыкоўныя боты,
Але не ахвочы ён быў да работы.
Справы па дому жонка вяла,
На працу хадзіла, карміла вала,
Клопаты мела пра ўсю гаспадарку,
Часам зрывалася з мужам на сварку.
Ён жа любіў падарожжы ў свеце:
Усюды палётаў на нашай планеце.
Машыны, футбол і рыбалка з суседам…
Яна завіхалася зноўку з абедам.
Толькі яна пачынае збірацца —
Муж пачынае ўвесь нервавацца.
Сукенка не тая, фрызура не так…
У шафе ствараецца зноў кавардак.
Дзе бранзалеты? Дзе ўпрыгожкі?
Дзе завушніцы ды абярожкі?
Дзе мае туфлі на стройныя ножкі?
Субота прыходзіць – Яня знікае:
Шрубы свае ў гаражы састаўляе,
Наводзіць парадак у розных цвіках —
Бляшанкі стаяць у шафных кутах.
Каб той парадак дадаць у шкарпэткі!
Ці памяняць іх у доме на кветкі.
Кожную раніцу цяжка ўставаць,
Амаль кожны вечар ў фатэлі паспаць,
Зладзіць сустрэчу ці ў лазню схадзіць,
Калі-нікалі і сабе дагадзіць.
Разам жывуць Іня і Яня.
Хто аб'яднае іх – гэта прызванне!
Штосьці ад іх існуе ў мяне,
Ці пазнаеце іх у сабе?
Зычу цярпення і раўнавагі,
Яшчэ дадамо і ўзаемапавагі,
Каб аб'ядналі чорнае з белым,
Конец ознакомительного фрагмента.